Вядучага інжынера гродзенскага прадпрыемства затрымалі за дапамогу ад By_Help

Затрыманы гродзенец

Затрыманы гродзенец / тг-канал "Пульс Гродна"

У Гродне вядучага інжынера аднаго з мясцовых прадпрыемстваў затрымалі за дапамогу, якую ён атрымаў ад фонду By_Help, і перапіску з тэлеграм-каналам Nexta. Відэа з ім з'явілася ў праўладным канале.

Мужчыну прымусілі сказаць, што ён раскладваў у паштовыя скрыні газету "Гродненское время", у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, быў затрыманы падчас адной з акцый быў і аштрафаваны. Пасля гэтага ён звярнуўся ў фонд By_Help, які дапамог яму з аплатай штрафу.

Таксама гродзенца змусілі сказаць пад запіс, што ён здымаў са свайго акна перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і адпраўляў відэа ў тэлеграм-канал Nexta і пісаў у бот канала пра сваё прадпрыемства. Якое менавіта прадпрыемствае мелася на ўваге, у відэа не гаворыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі