Вялікабрытанія аб'явіла пра санкцыі супраць "сяброў Пуціна"

Вялікабрытанія аб'явіла пра санкцыі супраць "сяброў Пуціна"

Вялікабрытанія аб'явіла пра персанальныя санкцыі супраць расійскіх бізнесменаў Генадзя Цімчанкі, братоў Барыса і Ігара Ратэнбергаў (іх называюць сябрамі Уладзіміра Пуціна). Пра гэта заявіў брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан. Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапяць пяць расійскіх банкаў, асноўным акцыянерам якіх з'яўляецца бізнесмен Юрый Кавальчук (яшчэ адзін сябар прэзідэнта РФ). Актывы гэтых юрыдычных і фізічных асобаў будуць замарожаны Лонданам.

Брытанскі прэм'ер падкрэсліў, што калі адбудзецца паўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, Вялікабрытанія ўвядзе ў дачыненні РФ дадатковыя санкцыі. Пакуль жа Лондан адрэагаваў на прызнанне Масквой незалежнасці і суверэнітэту самаабвешчаных "Л/ДНР", якія знаходзяцца на ўсходзе Украіны. Санкцыі за гэты крок ужо ўзгаднілі ў Еўрасаюзе (супраць расійскага дзярждоўга, парламентароў, якія падтрымалі прызнанне і г. д.). Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў пра спыненне на няпэўны час сертыфікацыі газаправода "Паўночны паток — 2" (Масква ў адказ пачала палохаць 2000 еўра за тысячу кубоў газу). Санкцыі неўзабаве аб'явяць і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі