Прыгожын скрытыкаваў Мінабароны РФ, паабяцаў пайсці з Бахмута — і ўжо перадумаў
Бахмут / фота АР
Міністэрства абароны Расіі паабяцала “Вагнеру” “даць боепрыпасаў і ўзбраення, колькі патрабуецца”, сказаў Яўген Прыгожын.
“І нам даюць Суравікіна як чалавека, які будзе прымаць усе рашэнні ў межах баявых дзеянняў ПВК Вагнера і ўзаемадзеяння з Мінабароны”, — напісала ў тэлеграм-канале прэс-служба Прыгожына.
Сяргей Суравікін — намеснік камандуючага З'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне. Паводле слоў Прыгожына, гэта “адзіны чалавек з зоркай генерала войска, які ўмее ваяваць”. Ён знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і шэрага іншых краін.
Гэта новая заява Прыгожына было зроблена пасля таго, як напярэдадні ён паабяцаў вывесці свае войскі з украінскага горада Бахмут з-за нястачы боепрыпасаў. Ён звінаваціў у стратах "Вагнера" расійскае Міністэрства абароны. Паводле слоў Прыгожына, якія прыводзіць ВВС, там былі забіты і паранены “дзясяткі тысяч”.
Раней на гэтым тыдні афіцыйны прадстаўнік Рады нацыйнай бяспекі ЗША Джон Кірбі са спасылкай на нядаўняе рассакрэчаныя выведдадзеныя таксама заявіў, што са снежня ў баях ва Украіне загінула больш за 20 тыс. расійскіх салдатаў, і палова загінулых — з ПВК “Вагнер”.
ВВС заўважае, што міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генеральнага штаба Валер Герасімаў часта аказваліся аб'ектамі “гневу Прыгожына”. Гэта адбываецца на фоне паведамленняў пра змаганне паміж рознымі ўладнымі групоўкамі ў атачэнні Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.