Вялізная чарга грузавікоў на мяжы з Літвой — 450 машын толькі ў Каменным Логу
На мяжы з Літвой вялізная чарга грузавікоў. Па стане на 12.00 толькі ў Каменным Логу на выездзе з Беларусі стаяла 450 машын. У Беняконях на выездзе стаіць 168 машын, а на ўездзе — 44. У Катлоўцы на выездзе чакаюць 150 грузавікоў, у Прывалцы — 85. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Ёсць чэргі і на латвійскай мяжы — 50 машын у Грыгароўшчыне і 80 ва Урбанах.
Па польскай мяжы ёсць чарга з 25 легкавікоў у Бераставіцы — яны стаяць на выездзе з Беларусі. На ўездзе пры гэтым сабралася 100 грузавікоў. У Брэсце — 10 легкавікоў.
На ўкраінскай мяжы 20 легкавікоў стаяць у Новай Гуце і 10 — у Весялоўцы.