Вянок ад Рамзана Кадырава прастаяў перад абеліскам Перамогі менш за суткі

Вянок ад Рамзана Кадырава прастаяў перад абеліскам Перамогі менш за суткі

25 верасня ў Мінск прыляцела дэлегацыя з Чачні на чале з кіраўніком рэспублікі Рамзанам Кадыравым. Ледзь не першае, што ён зрабіў па прылёце — заехаў на плошчу Перамогі, каб ускласці да абеліска вянок са стужачкай у колерах расійскага сцяга і надпісам "Ад Чачэнскай Рэспублікі і Кадырава Рамзана":

Рамзан Кадыраў ускладае кветкі на плошчы Перамогі. Відэа: БелТА

Але вянок ад Рамзана Кадырава прастаяў на плошчы Перамогі менш за суткі! На наступную раніцу да абеліска — ужо са сваімі кветкамі — прыйшоў іншы госць беларускай сталіцы: брытанскі міністр па справах Еўропы і Амерыкі сэр Алан Дункан. Пляцоўка перад помнікам — пустая, быццам бы нічога на ёй і не было:

Вянок ад Рамзана Кадырава прастаяў перад абеліскам Перамогі менш за суткі
Сэр Алан Дункан на плошчы Перамогі. Фота: Еўрарадыё

Куды знікаюць кветкі і вянкі, якія важныя госці Беларусі прыносяць на плошчу Перамогі? Пытаемся ва ўпраўленні "Цэнтр" мінскага Гаррамаўтадару, якое займаецца падтрыманнем чысціні і парадку на праспекце Незалежнасці.

"Мы ніколі не прыбіраем вянкі на наступны дзень. А кветкі, якія ўсклаў Рамзан Кадыраў, зараз ляжаць са зваротнага боку абеліска, — распавядае начальнік па ўтрыманні ўчастка, да якога належыць плошча Перамогі. — Так робіцца толькі ў тых выпадках, калі ўскладанні ідуць адно за адным. Вы ж нармальны чалавек — вы разумееце, як гэта выглядала б: прыязджае брытанскі міністр, падыходзіць на тое самае месца — а там ужо ляжыць вянок".

Супрацоўнікі "Гаррамаўтадару" прыбіраюць кветкі з плошчы Перамогі ўночы. Гэта адбываецца тады, калі вянкі пачынаюць вянуць і губляюць свой знешні выгляд. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі