У Расіі пішуць пра ценявы беларускі бізнес, які прыносіць $300 млн штогод
У Расіі пішуць пра ценявы беларускі бізнес, які прыносіць па неафіцыйных ацэнках $300 млн штогод. "Ад беларускіх крэветак да беларускіх кветак", — такая публікацыя з'явілася на сайце расійскага дзяржаўнага агенцтва "РИА Новости". Упершыню аб кантрабандзе кветак з нашай краіны пішуць дзяржаўныя расійскія СМІ. Расійская мытня факт праверак фур з кветкамі раней пацвердзіла, але пры гэтым фармулёўкі былі больш дыпламатычнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.