Вярхоўная Рада праваліла адстаўку Кабінета міністраў (відэа)
Украінскі парламент не прыняў рашэнне пра недавер ураду Мікалая Азарава.
За адстаўку Кабміна прагаласавалі 186 дэпутатаў пры 226 неабходных: 1 — Партыя рэгіёнаў, 90 — "Бацькаўшчына", 42 — УДАР, 36 — "Свабода" і 17 — нефракцыйных. Камуністы за законапраект не галасавалі, адзначае liga.net. Агулам у зале было зарэгістравана 338 дэпутатаў. Паведамляецца, што больш за 130 дэпутатаў не галасавалі.
Рэгіяналы адразу папярэдзілі, што не падтрымаюць адстаўку ўрада, таму што Ўкраіне патрэбныя стабільнасць і прававы парадак.
Тым часам каля Рады працягваецца мітынг.