Вярхоўны суд пакінуў без змен прысуд журналісту Дзмітрыю Семчанку
Дзмітрый Семчанка / БЕЛТА
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту АНТ Дзмітрыю Семчанку. Раней суд прысудзіў яго да трох гадоў калоніі. Пасля абвяшчэння прысуду была пададзеная апеляцыя. Сёння яна была разгледжаная і не задаволеная, паведамляюць праваабаронцы.
Семчанка быў журналістам "прэзідэнцкага пула" тэлеканала АНТ. Аднак у 2020 годзе — пасля жорсткіх разгонаў мірных акцый — звольніўся. За ўдзел у адным з маршаў адседзеў 15 сутак. Потым знайшоў працу ў кампаніі "Белагра". Аднак у верасні 2022 года яго зноў затрымалі. Спачатку арыштавалі ў рамках адной адміністрацыйнай справы, затым — другой. Пасля заканчэння тэрміну на волю ён так і не выйшаў. На яго завялі крымінальную справу і судзілі за распальванне варожасці. Праваабаронцы прызналі Дзмітрыя Семчанку палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.