Вярнуць Ціханоўскую: ці ёсць будучыня ў пратэсту і якая?

Вярнуць Ціханоўскую: ці ёсць будучыня ў пратэсту і якая?

Хоць нядзельныя маршы і сталі менш масавымі, але пратэставая актыўнасць не заціхла — яна наноў актывізавалася ў спальных раёнах. Куды перамясціліся і так званыя сілавікі: яны не даюць ладзіць дваровыя сустрэчы, заводзяць адміністрацыйныя справы за нацыянальныя сцягі ў вокнах і на балконах, сочаць за правільнай расфарбоўкай навагодніх упрыгожанняў ялінак у дварах і пад’ездах дамоў. Адначасова ўзмацняецца ціск на нефармальныя структуры: супраць Каардынацыйнай рады распачатыя дзве новыя крымінальныя справы. Суды над апанентамі ўлады не спыняюцца ні на дзень.


Ці змогуць беларусы і надалей супрацьстаяць рэпрэсіям? Чаго ўлады дамагаюцца крымінальным пераследам КР? Ці спраўляецца Святлана Ціханоўская з роллю лідара і што дасць яе вяртанне ў Беларусь? Адказвае філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі