“Вярнуцца ў 2019-ы”: ці пойдзе на гэта рэжым і ці пагодзяцца беларусы — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Лукашэнка “нечакана” зноў пачаў гаварыць пра тое, што ён “не вечны”, што беларусам варта ўжо цяпер прымушаць сябе думаць пра жыццё (некалі ў будучыні) з “іншым прэзідэнтам”… У адказ ён чакана пачуў ад не гатовых на такую “трагічную змену ў іх жыцці” беларусаў, што ён мусіць нас усіх перажыць і быць “вечным прэзідэнтам”. Калі такія дыялогі адбываюцца практычна адразу пасля расказаў Лукашэнкі, як ён чарговы раз нас усіх, і Расію таксама, ад чарговай “крывавай бойні” выратаваў, то выглядае ўсё не вельмі шчыра. Казка пра беспілотнікі, якіх, як высвятляецца, не было, і “іншага прэзідэнта” неяк не ўражвае.

Якія мэты мае Лукашэнка, расказваючы пра збітыя беспілотнікі і “іншага прэзідэнта” ў адным “флаконе”? Ці варта чакаць чарговай “адлігі” і чаму сённяшняя крыважэрнасць лукашэнкаўскага рэжыму была прадказальнай? Ці пойдзе Захад на замірэнне з Мінскам і што стаіць за актывізацыяй Васкрасенскага — новы крок на шляху вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі