Вясковец — міліцыянеру: ты — дурань? (відэа)

Вясковец — міліцыянеру: ты — дурань? (відэа)

Гомельская міліцыя апублікавала відэа здарэння ў Петрыкаўскім раёне, дзе браты аказалі супраціўленне сілавікам. 19 лістапада ў пасёлку Капаткевічы міліцыянеры праводзілі ператрус — правяралі інфармацыю, што 42-гадовы гаспадар можа скупляць скрадзенае і металалом (пасля ў гаражы знайшлі скрадзеныя бензапілы). Аднак мужчына сустрэў іх пагрозамі, што добра чуваць на відэа. А калі ратавальнікі бензарэзам адчынілі дзверы, напаў на сілавікоў.

Міліцыянеры хулігана затрымалі, але на падворак прыйшлі сваякі, якія нібыта "паводзілі сябе агрэсіўна і спрабавалі справакаваць бойку". У выніку затрымалі і 43-гадовага брата гаспадара дома. Гэта ён пытаўся ў міліцыянера: "Ты — дурань?".

У дачыненні малодшага з братоў распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ён знаходзіцца пад вартай. На іншага брата склалі адміністрацыйны пратакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі