Вясковы пенсіянер скраў у прадпрымальніка... казу
Індывідуальны прадпрымальнік, жыхар вёскі Высокае, звярнуўся ў Пінскі РАЎС з заявай пра знікненне казы. Ён паведаміў, што невядомы скраў казу з пашы недалёка ад вёскі, зрабіўшы такім чынам шкоду на 200 тысяч рублёў. 31 траўня па гэтым факце распачатая крымінальная справа. Аддзел крымінальнага вышуку выявіў, што крадзеж здзейсніў аднавясковец прадпрымальніка, пенсіянер 1949 года нараджэння. Выкрадзенае канфіскавана. У дачыненні да падазраванага ўзятая падпіска аб невыяздзе, паведамляе сайт "Абъяднаных дэмакратычных сілаў".