"Вясна": Мытнікі адкрылі "паляванне" на кнігу Зянона Пазняка

"Вясна": Мытнікі адкрылі "паляванне" на кнігу Зянона Пазняка

На мінулых выходных беларускія мытнікі адкрылі сапраўднае "паляванне" на кнігу Зянона Пазняка “Цяжкі Час. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэння”, інфармуе праваабарончы сайт "Вясна". Праваабаронцы кажуць пра некалькі вядомых ім выпадкаў, калі кнігі забіралі і накіроўвалі на экспертызу.

Мінчанка Наталля Саматыя вярталася ў нядзелю з Украіны рэйсавым аўтобусам. Падчас мытнага дагляду на пераходзе “Новая Гута" ў яе забралі другі том кнігі Зянона Пазняка “Цяжкі час”. Кнігу збіраюцца даследаваць на прыкметы экстрэмізму.

Па словах жанчыны, у прысутнасці галоўнага інспектара Аляксея Лясько нейкі больш важны чын заявіў: “Сёння такія выпадкі ўжо былі не раз. Наклад кнігі 1000 асобнікаў. Рыхтуйся. Усе яны скіруюцца да нас". 

У той жа дзень на памежным пераходзе “Новая Гута" затрымалі актывіста  Віктара Кулака, які ехаў дадому пасля паездкі ў Чарнігаў. Па яго словах, мытнік зацікавіўся кнігай падчас агляду аўтамабіля, пагартаў, сышоў, а потым прыйшлі адразу шэсць мытнікаў і памежнікаў. У Кулака таксама забралі кнігу на экспертызу і паведамілі. што працэдура зойме 20 дзён. 

Дарэчы, гэтую кнігу Пазняка ў 2015 годзе ўжо правяралі на "экстрэмізм", калі яе вёз у Беларусь Павел Севярынец. Тады прыкметаў экстрэмізму ў выданні не знайшлі і вярнулі яго ўласніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі