Вясёлкавы індэкс: Беларусь трапіла ў топ-10 найгоршых краін для ЛГБТ-падарожжаў

Вясёлкавы індэкс: Беларусь трапіла ў топ-10 найгоршых краін для ЛГБТ-падарожжаў

Беларусь трапіла ў топ-10 найгоршых еўрапейскіх краін для ЛГБТ-падарожжаў. У “Еўрапейскім вясёлкавым індэксе” з 49 краінаў мы на сёмым месцы з канца. Горш, чым у нас, людзям з нетрадыцыйнай арыентацыяй будзе адпачываць толькі ў Сан-Марына, Манака, Расіі, Арменіі, Турцыі і Азербайджане.

А ўзначальвае спіс Мальта — чацвёрты год запар. Краіна набрала індэкс у 90%: на выспе легалізаваныя аднаполыя шлюбы, а летась былі ўведзеныя гендэрна нейтральныя пашпарты.

На другім месцы Бельгія (73%), а далей — Люксембург (70%), Фінляндыя (69%), Данія (68%).

Штогадовы “Еўрапейскі вясёлкавы індэкс” з 2009 года складае ILGA-Europe — еўрапейскае аддзяленне International Lesbian, Gay, Bisexual, Trans and Intersex Association. Індэкс ранжыруе краіны на падставе таго, як іх законы і палітыка ўздзейнічаюць на жыццё ЛГБТ+ людзей. Улічваюцца такія паказчыкі, як роўнасць, сямейныя пытанні, мова варожасці, прававое прызнанне, свабода выказванняў і іншыя.

 

Увесь рэйтынг цалкам:

Вясёлкавы індэкс: Беларусь трапіла ў топ-10 найгоршых краін для ЛГБТ-падарожжаў
rainbow-europe.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі