Выбарчая камісія не кажа назіральнікам колькасць зарэгістраваных выбарцаў

Камісія 9-га выбарчага участку Мінску, які знаходзіцца ў школе №148, не дала незалежнай назіральніцы інфармацыі па колькасці зарэгістраваных выбарцаў. Лілія Някрасава: "Мне прадаставілі толькі тую інфармацыю, што яны маюць 1600 бюлетэняў. Па колькасці выбарцаў інфармацыю не прадставілі".

Па яе словах, за першую палову дня на ўчастку датэрмінова прагаласавалі 7 чалавек.