Выбары ў Грузіі: укіды бюлетэняў і бойкі на выбарчых участках

Бойка каля ўчастка для галасавання

Бойка каля ўчастка для галасавання / Facebook

Парламенцкія выбары ў Грузіі праходзяць 26 кастрычніка ў неспакойнай атмасферы. Улічваючы, што вынікі выбараў стануць лёсавызначальнымі для будучыні краіны, напружанасць адпаведная.

Так, ужо зафіксаваныя ўкіды бюлетэняў. Відэа з такім інцыдэнтам шырока разляцелася па сацыяльных сетках. Пазней ЦВК Грузіі ануляваў вынікі на гэтым участку.

@euroradio.lite Драматычныя выбары праходзяць у Грузіі. Па сутнасці вырашаецца не толькі склад парламенту і ўраду, але і будучыню — з Еўропай ці з Расіяй. Ужо зафіксавана і шмат правакацый, і ўкіды бюлетэняў, і бойкі на ўчастках. Беларусы, якія знаходзяцца ў Грузіі, заклікаем вас быць сёння і ў бліжэйшыя дні максімальна асцярожнымі і берагчы сябе. #навіны #грузія #сакартвэла #беларусыгрузіі #беларусыгрузии #выбарыўсвеце ♬ оригинальный звук Еўрарадыё.Лайт

Таксама адбыліся як мінімум бойкі каля выбарчых участкаў. Напрыклад, у Тбілісі напалі на выбаршчыцу, піша JamNews.

Удзень 26 кастрычніка прэзідэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі апублікавала відэазварот да кіраўніцтва міністэрства ўнутраных спраў: яна спрабавала звязацца з міністрам ці яго намеснікамі, але безвынікова. Прэзідэнтка хацела абмеркаваць супрацьдзеянне гвалту каля выбарчых участкаў.

Хто пераможа на выбарах — прадказаць немагчыма: адны апытанні сцвярджаюць, што кіроўная партыя "Грузінская мара" атрымае ўпэўненую перамогу, а іншыя паказваюць на магчымы трыумф праеўрапейскай апазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі