Выкід шкодных рэчываў з малаказавода мог стаць прычынай гібелі рыбы ў Валожыне
Факт гібелі рыбы на вадаёме, размешчаным у рысе горада Валожына, зафіксавалі супрацоўнікі інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла на тэлефон інспекцыі. Супрацоўнікі знайшлі на месцы болей за 200 асобінаў загінулай плоткі і некалькі асобінаў акунёў.
Спецыялісты мяркуюць, што прычынай здарэння стаў скід забруджаных рэчываў з тэрыторыі мясцовага малочнага камбіната.
Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэньваецца ў 143 мільёны рублёў. Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету перадала сабраныя матэрыялы ў Валожынскі РАУС. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.