Выкладчыка ЕГУ, якога абвінавацілі ў харасменце, адхілілі ад працы

Сяргей Сялецкі

Сяргей Сялецкі / instagram.com

Выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргея Сялецкага, якога абвінавацілі ў харасменце, адхілілі ад працы. Пакуль на некалькі дзён (да 13 кастрычніка), але рашэнне могуць працягнуць, паведамляе прэс-служба ЕГУ.

Ва ўніверсітэце стварылі спецыяльную камісію, каб сабраць і прааналізаваць інфармацыю. На падставе яе высноў ЕГУ абяцае прымаць “далейшыя ўнутраныя працэдуры”. Таксама плануецца прыцягнуць незалежных экспертаў "у складзе асобнай камісіі, якая вывучыць абставіны, якія паслужылі падставай для публікацый, і прадставіць сваю справаздачу спецыяльнай камісіі ЕГУ".

Скандал выбухнуў у верасні. Пасля абвінавачванняў з боку студэнтак у Вільні ў культурнай прасторы CreateCulture адмянілі выставу выкладчыка і мастака Сялецкага. Ён заявіў, што ў шоку ад таго, што адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі