Выкрывальны лубок пра 90-я. Што пішуць пра "оскараўскі" фільм "Хрусталь"

Кадр з фільма
Кадр з фільма

29 жніўня вылучаны ад Беларусі фільм "Хрусталь" выходзіць у нацыянальны пракат. Шуміха з "Оскарам", хоць і была злёгку заўчаснай, пайшла карціне на карысць. Прэс-паказ фільма "Хрусталь" прайшоў пры поўнай зале, ды і на першыя сеансы квіткоў не знайсці.

Капрадукцыя і капрафагія

Тэксты, якія выйшлі пасля прэс-паказу паказалі, што беларуская кінакрытыка вельмі нагінальная. Чароўнае слова "Оскар" творыць цуды і змякчае сэрца. За што здымачную групу іншага фільма даўно ўкрыжавалі б, за тое "Хрусталь" толькі злёгку паўшчувалі і "інтэлігентна раскрытыкавалі". А той шэраг пытанняў, што засталіся без адказу, якія гучалі яшчэ пару тыдняў таму, цяпер неяк адышлі ў цень. Напрыклад, дзе згода на вылучэнне на "Оскар" ад Беларусі з боку трох іншых краін, якія ўдзельнічалі ў капрадукцыі?

Дарэчы, кожны раз, калі чытаю "капрадукцыі", лаўлю сябе на думцы, што нехта спрабуе накарміць гаўном.

Кінааглядальнік Afisha.tut.by Ганна Яфрэменка адзначыла, што фільм зроблены, што называецца, "па-заходняму":

"Хрусталь выйшаў як па падручніку: ад сцэнарных хадоў да вытворчасці і маркетынгу. Адчуваецца, што па той бок камеры і экрана велізарная каманда спецыялістаў".

Дарэчы, калі СМІ пішуць пра рэжысёра фільма Дар'ю Жук, практычна заўсёды робяць акцэнт на тым, што яна працавала ў ЗША. Яфрэменка у сваёй рэцэнзіі адзначае, што Жук працавала на канале HBO, але чамусьці забывае дадаць, што Дар'я працавала ў камерцыйным аддзеле тэлеканала. Можа быць, таму што "Хрусталь" прыемна аб'явіць "не такім, як усе" — выключэннем для беларускай кінаіндустрыі?

"Гэта ўжо не тое саматужнае кіно, якое так і застаецца "мінскім андэграундам", не гульні ў блокбастары ад "Беларусьфільма" і не незалежныя прарывы ​​накшталт Лаўрэцкага, — працягвае Ганна Яфрэменка. — "Хрусталь" — гэта кіно, якое вы цяпер смела можаце паказаць любому замежнаму фрэнду як доказ, што і ў нас ёсць што паглядзець. Лічыце, гэта наша кінематаграфічная версія вуліцы Кастрычніцкай — жывая і прагрэсіўная".

Обличительный лубок про 90-е. Что пишут про “оскаровский” фильм “Хрусталь”

"Хрусталь", гэта такая вуліца Кастрычніцкая, якую з усёй вось гэтай вось мінскай нуды як бы не сорамна паказаць заезджым замежнікам. Во як!

Галоўны рэдактар ​​KYKY.org Анастасія Рагатко ўпэўненая, што калі б не вылучэнне на "Оскар", то ніхто пра гэты фільм і не ведаў бы, акрамя вузкіх спецыялістаў, якія цікавяцца сучасным беларускім кіно.

"Калі б "Хрусталь" не трапіў у оскараўскія спісы, нічога гэтага б не было. Кіназалы б не распрадаваліся, стужку горача абмяркоўваў бы з прыдыханнем усяго дзясятак чалавек. Але фільм паездзіў па фестывалях, стаў важным "недзе там", а значыць, у яго з'явіўся шанец і ў сябе на радзіме — у нас па-іншаму і не бывае. Калі б не гісторыя з фантомным оскараўскім камітэтам, фільм бы не лаялі, асабліва б і не хвалілі, і ўжо сапраўды ён бы не ішоў бадзёрым пракатам ў партнёрстве з <EPAM>".

Зрэшты, Анастасія Рагатко сама не саромеецца разлівацца алеем аб вартасцях фільма і знаёмай эстэтыкі 1990-х:

"У фільма Дар'і Жук добрая таніроўка, прадуманыя кампазіцыі кадраў, яна дастала з дзевяностых знаёмую нам эстэтыку і прымусіла адчуць мукі сумлення, — як з роднай бабуляй, якую мы просім зняць са сцяны дыван. Яна адмаўляецца, нас прыводзіць у шаленства дыван, але бабулю мы любім" .

Рагатко лічыць, што фільм дакладна апісвае партрэт беларусаў, і вінаваціць яго ў чарнушнасці нельга, бо, паглядзі ў люстэрка, усё так і ёсць:

"Я амаль упэўненая, што фільм яшчэ падвергнецца народнай крытыцы за сваю "чернушнасць". Калі сарамлівы беларус ўбачыць фільм, які можа прадстаўляць яго краіну на Оскары, ён пакрыўдзіцца: навошта нас зноў паказалі непісьменным калгаснікамі? Але калі на твары шмат прышчоў, люстэрка — гэта не самае прыемнае відовішча".

Обличительный лубок про 90-е. Что пишут про “оскаровский” фильм “Хрусталь”

Лубок пра 90-я. Ці не пра 90-я?

Сайт "Кактутжить" не публікаваў рэцэнзію, але ў тэксце "6 лепшых падзей тыдня" коратка апісаў фільм з адсылкай да альбома расійскай выканаўцы Манетачкі, якая ўжо паспела набіць аскому:

"Сталічная каза так моцна хоча з'ехаць у Амерыку, што піша ў дакументах для пасольства нейкі зусім не той адрас свайго месца жыхарства. Каб не павялічваць валакіту, яна вырашае не выпраўляць памылку, а праўда пасяліцца, дзе напісала. Расхваленым усімі відамі прэсы руска-амерыканска-беларускі выкрывальны лубок пра тое, што ў 90-я забівалі людзей і ўсё бегалі абсалютна голыя".

У артыкуле на сайце “СБ. Беларусь Сегодня” слова "капрадукцыя" сустракаецца мінімум тры разы. А што я пра гэтае слова думаю, вы ўжо чыталі вышэй. Журналістцы Вікторыі Паповай больш за ўсё ў "Хрусталі" хацелася ўбачыць свае 90-е: "плёначку маёй маладосці, калі руйнавалася адна вялікая краіна, а мы не падалі духам — тусаваліся на рэйв-вечарынках і паралельна вучыліся ва ўніверсітэтах. Мінск у той час віраваў, клубная культура была на вышыні, і, калі я правільна памятаю, сама рэжысёр была модным дыджэем на рэйв-пляцоўках. Адзін з першых эпізодаў карціны — вечарынка ў музеі Азгура — сапраўды прасякнуты пяшчотнымі пачуццямі да свайго пакалення, дзёрзкага і кіслотнага".

Пры гэтым гераіня не выклікае спагады, паводзіць сябе інфантыльна, як капрызны падлетак:

"Спачуваць Велі [галоўная гераіня "Хрусталю". — Еўрарадыё] не атрымліваецца, сварлівая дзяўчынка ў чырвоным паліто цягае грошы ў мамы — супрацоўніцы музея, а калі чуе папрокі ад роднае маці — пакутуе і забіваецца, словам, паводзіць сябе, як капрызны падлетак. Дзяўчына ідзе ўразнос — бяжыць па справе ў глыбінку, урываецца да незнаёмых людзей у кватэру, эстэтычна не супадае з навакольнай рэчаіснасцю, тая ёй адказвае ўзаемнай нелюбоўю. У выніку — гвалт, слёзы, крах".

Забаўна, што ў наступнай рэцэнзіі, якую мы прачыталі, кінакрытык называе Велю альтэр эга рэжысёра Дар'і Жук.

Обличительный лубок про 90-е. Что пишут про “оскаровский” фильм “Хрусталь”

Расійская крытыка: "Шырлі-Мырлі" 2018 года

Кінааглядальнік расійскай газеты "Коммерсант" Андрэй Плахаў паспеў убачыць фільм на кінафестывалі ў Карлавых Варах. На яго думку, фільм паказвае "выразны вобраз беларускай глыбінкі ў дваццацігадовай рэтрапраекцыі. Юная гераіня, альтэр эга рэжысёра, хоча збегчы з Мінска, але ў барацьбе за амерыканскую візу яе заносіць у гарадок Хрустальны, дзе Мінск пачынае здавацца Нью-Ёркам. Дзяўчына падвяргаецца фізічнаму гвалту і маральнаму прэсінгу, яшчэ больш мацуючыся ў сваім імкненні да свабоды, але і усведамляючы яе высокую цану, — яшчэ адзін небанальны сюжэт".

Гендэрнае выданне Wonderzine ўнесла "Хрусталь" у спіс пяці самых чаканых рускамоўных фільмаў, ахрысціўшы яго "Шырлі-Мырлі" 2018 года:

"Ад размоў пра дзевяностыя у апошні час не схавацца. Сярод прыхільнікаў тых гадоў сёння лёгка знаходзяцца як вулічныя хуліганы, так і прадстаўнікі моднай індустрыі або мастацтва. Манетачка спявае пра дзевяностыя песні, а на экранах ўзнікаюць сучасныя аналагі балабанаўскага "Брата". На гэтай хвалі Дар'я Жук зняла фільм, які, верагодна, адразу пасля выхаду на шырокі экран стане сучаснай класікай. Карціна, дзеянне якой адбываецца ў Мінску дзевяностых, на самай справе распавядае пра цалкам сучасныя рэаліі.

Казыры "Хрусталя", сярод якіх выканаўца галоўнай ролі, яркая актрыса Аліна Насібуліна або камеа рэпера Хаскі (разам з яго песнямі ў саўндтрэку), а таксама выбуховы мантаж, абяцаюць фільму доўгае шчаслівае жыццё і любоў гледачоў. Бо на экране вострая, дзёрзкая, але праўда. Тут і міліцыянт, які жыве "па паняццях", і раздражняльная бюракратыя, і нават знаёмы многім выкуп нявесты, паказаны ў стужцы, як фарсавая медыцынская працэдура. "Шырлі-мырли", якім ён павінен быць у 2018 годзе".

 

Жук у мурашніку

Кинообозреватель Лоўрэнс Бойс ў выданні Cineuropa так апісаў дэбютную працу Дар'і Жук:

"З самага пачатку Веля візуальна аддзяляецца ад грандыёзнай шэрасці спадчыны савецкай эпохі. Яна з ярка афарбаванымі валасамі і яркім адзеннем. Яна ўпартая, мэтанакіраваная і не баіцца быць грубай. Гэтая ўпэўненасць у сабе — прыкмета таго, што хтосьці спрабуе жыць у поўнай меры ў грамадстве, якое да гэтага часу не можа справіцца з тым, што ў яго ёсць свабода. Нават калі расколіны з'яўляюцца ў гэтай упэўненасці ў сабе ў трэцяй частцы фільма, Насібуліна адчувае непадпарадкавання, калі сутыкаецца са светам, які, падобна, вырашыў застацца ў клетцы.

Жук гуляе з тропамі сацыяльнага рэалізму, уключаючы шэрыя будынкі і суровыя помнікі савецкай эпохі, але ўвесь час падрывае іх маляўнічай прысутнасцю Велі і падпольнымі вечарынкамі (прыхільнікі хаус-музыкі 1990-х гадоў будуць узрадаваны першую палову фільма)".

Як мы вам і казалі, у тэкстах пра “Хрусталь”, якія ўжо выйшлі, — адны суцэльныя захапленні, кактэйль з правінцыйнага самапрыніжэння, надзей на "Оскар" і настальгіі па 1990-х у самых розных формах. Што думае з нагоды "Хрусталю" Еўрарадыё — чытайце на нашым сайце заўтра!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі