Вынесена папярэджанне за непраўдзівую інфармацыю пра смерць ад каранавіруса

Вынесена папярэджанне за непраўдзівую інфармацыю пра смерць ад каранавіруса

У Беларусі вынесена папярэджанне за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі пра смерць ад каранавіруса. Яго атрымала таварыства з абмежаванай адказнасцю "МП компани", уладальнік сеткавага выдання media-polesye.by. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства інфармацыі, "у парушэнне патрабаванняў Закону аб СМІ" на гэтым сайце 4 красавіка з'явілася публікацыя пад назвай "Пацвердзіўся тэст на каранавірус у жыхаркі Лунінецкага раёна. Пакуль яна ў Мінску, у мясцовай бальніцы памёр яе муж" (артыкул на сайце ужо зменены).

Міністэрства інфармацыі праводзіла праверку гэтых фактаў разам з Брэсцкім аблвыканкамам. Высветлілася, што ў артыкуле "утрымлівалася непраўдзівая інфармацыя пра смерць пацыента", і яе распасюд можа "нанесці шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам". Таксама, як адзначаецца ў паведамленні, яна "садзейнічае нагнятанню сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. стварэнню панічных настрояў".

Мінінфарм нагадвае, што штодня праводзіць маніторынг інтэрнэт-рэсурсаў. Міністэрства лічыць недапушчальным "публікацыі неправераных, непраўдзівых звестак".

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на раніцу 6 красавіка ў нашай краіне было зарэгістравана 700 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі