Вынікі года ў беларускім мастацтве з Мікітам Монічам — стрым
За жахлівымі навінамі пра рэпрэсіі і вайну мы часта забываемся на культуру — пагромленую, стомленую ад болю і амаль выгнаную з краіны. Якім стаўся 2022-гі для беларускага мастацтва? Ці з'яўляецца імкненне мастакоў удзельнічаць у выставах кшталту трыенале "Дэкарт-22" спробай зрабіць выгляд, што ў краіне ўсё нармальна? Ці можа быць кампраміс у мастацтве? Саломапляценне ў спісе ЮНЕСКА — гэта перамога? Карціна з Лукашэнкам пад дрэвам у экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея — як гэта ўплывае на будучыню беларускага мастацтва?
Падводзім вынікі года ў беларускім мастацтве разам з мастацтвазнаўцам, "культурным стэндаперам" і вядомым экскурсаводам Мікітам Монічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.