"Выпівалі, але не былі асацыяльнымі". Як жыла сям'я дзяўчынкі, забітай у Лунінцы

Бацькі Ані — Леанід і Наталля. Фота з "ВКонтакте".
Бацькі Ані — Леанід і Наталля. Фота з "ВКонтакте".

Каля 7 гадзін вечара 27 кастрычніка ў Лунінцы ў доме па вуліцы Гагарына была знойдзеная забітай 8-месячная Аня. Па падазрэнні ў забойстве затрыманая яе маці, 25-гадовая Наталля, і 47-гадовы мужчына. У дзень трагедыі Наталля і яе госць распівалі спіртныя напоі, а маленькая Аня замінала застоллю. Па непацверджанай пакуль інфармацыі, кампанію раздражняў плач дзяўчынкі, таму ёй перарэзалі горла. І працягнулі піць.

Труп дзіцяці знайшоў, прыйшоўшы дадому, 28-гадовы Леанід, муж Наталлі. Акрамя Ані, сям'я выхоўвае яшчэ двух дзяцей — шасцігадовага Лёшу і чатырохгадовага Арцёма.

 

"Звычайныя людзі, сярэднестатыстычныя"

Суседка Леаніда і Наталлі па лесвічнай пляцоўцы вярнулася з працы каля 9-й вечара 27 кастрычніка. Калі каля дома яна ўбачыла машыны міліцыі, "хуткую", то не здзівілася: пра тое, што здарылася, дзяўчына пачула яшчэ ў аўтобусе.

"Не паспела дадому даехаць, а пра гэта ведаў ужо ўвесь Лунінец, — уздыхае яна. — Казалі, што былі крыкі. Было незразумела што там, таму што крыкі ў іх былі пастаянна. Яны сварыліся, лаяліся, на гэта ўвагі ніхто не звярнуў. Потым прыехаў муж, пачаў крычаць, потым прыехалі "хуткая" і міліцыя".

“Выпивали, но не были асоциальными”. Как жила семья девочки, убитой в Лунинце
Загінулая 8-месячная Аня.

Маладая сям'я засялілася ў дом адразу пасля яго здачы — у 2015 годзе. Па словах суседкі, Наталля нідзе не працавала, а "скакала з дэкрэта ў дэкрэт". Яе муж Леанід працуе на заводзе.

"Яны выпівалі, вядома, але не былі асацыяльнага выгляду. Дзеці ў іх дагледжанымі выглядалі, яны таксама нядрэнна заўсёды былі апранутыя. Нападпітку яны бывалі, але не так, каб неадэкватна. Былі ў іх застоллі шумныя часта. Але ўсё роўна не сказала б, што яны агрэсіўныя або асацыяльныя. Звычайныя людзі, у прынцыпе, сярэднестатыстычныя".

На старонцы "ВКонтакте" у Наталлі шмат фатаграфій дзяцей, у тым ліку малодшай Ані. Подпісы да іх — у стылі любячай маці, на старонцы шмат рэпостаў з цытатамі пра дзяцей.

“Выпивали, но не были асоциальными”. Как жила семья девочки, убитой в Лунинце
Старэйшыя сыны сям'і — Арцём і Лёша.

"Нармальнага выгляду людзі да іх прыходзілі"

Тым не менш, перыядычна суседзям даводзілася выклікаць міліцыю на сям'ю. Напрыклад, калі тыя шумелі ноччу.

"Час ад часу, калі яны шумелі ў тры гадзіны ночы, і мы выклікалі міліцыю, і іншыя суседзі таксама. Яны і на ўліку жа стаялі".

Па дадзеных следства, сям'я сапраўды была на ўліку як сацыяльна небяспечная.

47-гадовага мужчыну, з якім, па версіі Следчага камітэта, Наталля распівала спіртное, суседка не ведае і ніколі не бачыла.

"Такіх дарослых мужчын я тут дакладна не бачыла. Бывала, у іншыя дні бачыла, што маладая сям'я да іх прыходзіла, нармальнага выгляду людзі да іх прыходзілі. Калі ўсё гэта адбылося, кажуць, яны ўдваіх былі, а да гэтага была яшчэ нейкая жанчына. Адны кажуць, што гэта зрабіла маці, іншыя — што нейкая жанчына, трэція — мужчына. Ніхто там не быў, таму ніхто цяпер не можа ведаць. Трэба дачакацца вынікаў праверкі. цяпер ужо кажуць, што не проста горла перарэзалі, а адрэзалі [галаву] поўнасцю".

“Выпивали, но не были асоциальными”. Как жила семья девочки, убитой в Лунинце
Кухня сям'і Леаніда і Наталлі. Фота: СК

Цяпер, кажа дзяўчына, у доме, дзе адбылося злачынства, быццам бы наступіла жалоба:

"Звычайна шумна, дзеці крычаць, а гэтыя дні цішыня, нікога нават не бачна".

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама Еўрарадыё расказалі, што сям'я стаяла на ўліку праз канфлікт, пасля якога суседзі выклікалі міліцыю, а таксама праз ужыванне алкаголю.

Па дадзеным факце УСК Брэсцкай вобласці распачатая крымінальная справа па п.2 і п.6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу Беларусь. Максімальная санкцыя па артыкуле — смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі