Пры беларускіх манастырах могуць з'явіцца дзіцячыя дамы
Сіроты змогуць жыць у манастырах.
На Нацыянальным прававым партале быў апублікаваны дакумент, які ўнёс значныя змены ў сістэму выхавання дзяцей-сірот. Так, у старой пастанове Міністэрства адукацыі "Аб дзіцячым доме, дзіцячай вёсцы, дзіцячым гарадку" з'явіліся важныя змены.
У прыватнасці, у дакумент уносіцца такое паняцце, як дзіцячы дом пры манастыры. Трактуецца яна наступным чынам: "Дзіцячы дом пры манастыры — сацыяльна-педагагічная ўстанова, створаная манастыром, якая прымае ўдзел у рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці і прызначана для пражывання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі, а таксама ажыццяўляе постінтэрнатнае суправаджэнне выпускнікоў, якія адносяцца да катэгорыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў".
Колькасць выхаванцаў дзіцячага дома пры кляштары не павінна перавышаць 20 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.