Брэстаўчанін прыставаў да школьніцы: узбуджана крымінальная справа
Дзяўчыне ўдалося збегчы / incamp.ru
У Брэсце 29-гадовы мужчына нагнаў дзесяцікласніцу па дарозе ў школу і паспрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару, паведамляе МУС.
Дзяўчыне ўдалося адбіцца і ўцячы ў школу. Пра інцыдэнт яна распавяла выкладчыцы, а тая звярнулася ў міліцыю.
Падазраванага затрымалі на працягу сутак. Аказалася, што ён мае дачыненьне як мінімум да двух падобных выпадкаў у Брэсце.
— Дзеянням мужчыны дадзена прававая ацэнка. Узбуджаная крымінальная справа, — заключае МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.