Вырашылі зарабіць на "закладках"? Судзіць вас будуць як дылера. Тлумачым, чаму
Але Вярхоўны суд не лічыць, што следства або правасуддзе памыліліся. Распаўсюджвальнікі цалкам могуць быць незнаёмыя — але пры гэтым працаваць у складзе арганізаванай групы.
"Распаўсюджванне наркатычных сродкаў з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў шляхам наступных закладак у прынцыпе не прадугледжвае прамога знаёмства распаўсюджвальнікаў, якія знаходзяцца ў адным наркатычным ланцугу, — адказвае на пытанне Еўрарадыё намеснік старшыні ВС Валерый Калінковіч. — Часцей за ўсё і спажывец у рэальнасці не сустракаецца са збытчыкам".