Вырасла колькасць спробаў нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю
За дапамогу нелегалам у нядзелю затрыманыя 4 чалавекі / twitter.com/Straz_Graniczna
У нядзелю, 24 кастрычніка, польскія памежнікі спынілі 508 спробаў нелегалаў трапіць у краіну з Беларусі, паведамляе Памежная служба краіны. У суботу такіх спробаў было 373.
Затрыманыя 19 мігрантаў — большасць з Сірыі, таксама ў ліку затрыманых ёсць іракцы і палестынцы.
За дапамогу нелегалам затрыманыя 4 чалавекі. Гэта грамадзяне Ірака, Нідэрландаў і Германіі.
Як паведамляла Еўрарадыё, у кастрычніку нелегальныя мігранты 12,8 тысячы разоў спрабавалі прайсці ў Польшчу з беларускага боку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.