Ратавальнікі дасталі руку двухгадовага дзіцяці з мясарубкі (фота)

18 лістапада брэсцкім ратавальнікам паведамілі пра незвычайнае здарэнне ў кватэры па вуліцы Ленінградскай. 

Як піша сайт realbrest.by, маладая мама, гатуючы ежу, скарысталася мясарубкай. Яе двухгадовы сын з цікавасцю назіраў за працэсам. А калі маці павярнулася да пліты, дзіця засунула руку ў мясарубку, а другой рукой пракруціла ручку апарата. Пальцы рукі апынуліся заціснутыя.

Ратавальнікі спярша спрабавалі рознымі спосабамі проста дастаць дзіцячую руку з мясарубкі. Аднак урэшце апарат усё ж давялося распілаваць маленькай балгаркай. Ратавальнікі на чале з намеснікам начальніка часткі Андрэем Юрашэвічам зрабілі амаль ювелірную работу, і хлопчык быў вызвалены з "палону".

Фота — realbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі