Выратавальнікі ў Нацыянальнай бібліятэцы (відэа)
Там прайшлі штогадовыя спаборніцтвы па ўздыме ў шматпавярховы будынак "з выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання".
Як інфармуе прэс-служба МНС, у іх удзельнічалі 30 камандаў. Сітуацыя была максімальна набліжаная да рэальнай. Выратавальнікі ў адмысловых супрацьгазах вагой 12 кг падымаліся на 24 паверх па лесвіцы. Кожная з каманд прыходзіла "да фінішу" прыблізна за 2 хвіліны.
Відэа — mchs.gov.by