Выстава ў гонар “гаручай і лятучай” самагонкі адкрываецца ў Мінску
На ёй пакажуць самагонныя апараты, агітацыйныя савецкія плаката і іншыя экспанаты, звязаныя з гэтым напоем.
Выстава, прысвечаная гісторыі самагонаварэння, адкрыецца сёння ў 17.00 у мінскім Музеі гісторыі беларускага кіно. Экспазіцыя атрымала назву “Лятучая, гаручая, празрыстая: гісторыя промыслу і барацьбы з ім у Беларусі”.
Экспазіцыя выставы прэзентуе ўзоры самагонных апаратаў, атрыбуты, якія суправаджалі сам працэс самагонаварэння. Значную частку экспанатаў складаюць узоры савецкіх плакатаў антыалкагольнай накіраванасці. Жанр сатыры, які выкрываў сацыяльныя стэрэатыпы, звязаныя з п’янствам, сёння ужо з’яўляецца гісторыяй.
Наведвальнікам выставы прапануюць відэагіды, якія раскрываюць цікавыя старонкі з гісторыі самагонаварэння. Гісторыкі і культуролагі распавядуць пра асаблівасці спажывання самагону ў розныя перыяды беларускай гісторыі.