Вытворца прэпаратаў "Но-шпа" і "Эсенцыяле" згортвае рэкламу ў Беларусі
Французская фармкампанія Sanofi спыняе ўсе выдаткі ў Расіі і Беларусі, калі яны не звязаныя з пастаўкамі жыццёва важных лекаў і вакцын. Адпаведная заява з'явілася 23 сакавіка на сайце карпарацыі. Гэты крок — адказ кампаніі на расійскае ўварванне ва Украіну.
Карпарацыя абвясціла, што перастае выдатковаўць грошы на рэкламу ў Беларусі і Расіі. Пацыентаў з гэтых краін не будуць набіраць для бягучых клінічных выпрабаванняў.
Разам з тым Sanofi паведамляе, што цалкам з рынку не сыйдзе, бо гэта памножыла б пакуты людзей, якія маюць патрэбу ў жыццёва важных леках і вакцынах.
Sanofi — адзін з лідараў сярод сусветных фармацэўтычных карпарацый. Яна выпускае такія вядомыя прэпараты, як "Эсенцыяле", "Но-шпа", "Роваміцын", "Фестал", "Бронхікум", "Лазалван".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.