Вытворца шын Goodyear адмовіўся ад супрацы з БМЗ
Амерыканская кампанія Goodyear, якая займаецца выпускам шын, спыніла камерцыйныя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Пра гэта паведаміў Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB).
За апошні час гэта не першы выпадак, калі заходнія вытворцы спыняюць адносіны з БМЗ. Раней праз сітуацыю з правамі рабочых супрацу з БМЗ спынілі такія кампаніі, як Scandia Steel, Pirelli ды Yokohama.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.