Вытворцы лекаў у Беларусі аб’яднаюцца ў холдынг

Вытворцы лекаў у Беларусі аб’яднаюцца ў холдынг

Вытворцы лекаў у Беларусі аб’яднаюцца ў холдынг. Адпаведны ўказ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 28 ліпеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта. Мяркуецца, што аб’яднанне кампаніяў дазволіць аптымізаваць і скараціць затраты дзяржавы на вытворчасць фармацэўтычнай прадукцыі.

Улады таксама чакаюць, што беларускія лекі такім чынам стануць больш запатрабаванымі на сусветных рынках. Холдынг будзе адкрыты для ўваходжання ў яго прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і любога ведамаснага падпарадкавання.

Пры гэтым будзе ліквідаваны Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці, а яго функцыі дзяржаўнага рэгулявання ў фармацэўтычнай галіне будуць захаваныя ў Міністэрстве аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі