Вызначыліся 20 з 24 удзельнікаў футбольнага Еўра-2016

Вызначыліся 20 з 24 удзельнікаў футбольнага Еўра-2016

11-13 кастрычніка прайшлі матчы апошняга дзясятага тура кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года. Па выніках гэтага раунда вызначыліся 19 каманд з 24 удзельнікаў — гэта па дзве найлепшыя каманды з кожнай з дзевяці груп, а таксама зборная, якая паказала найлепшы вынік сярод уладальнікаў трэціх месцаў у групах (сёлета гэта Турцыя). Дваццатым удзельнікам турніру стане зборная Францыі, якая налета прымае чэмпіянат Еўропы.

Такім чынам, наўпрост у фінальную частку турніру выйшлі: Францыя, Ісландыя, Чэхія, Турцыя, Бельгія, Уэльс, Іспанія, Славакія, Нямеччына, Польшча, Англія, Швейцарыя, Паўночная Ірландыя, Румынія, Аўстрыя, Расія, Італія, Харватыя, Партугалія, Албанія.

Яшчэ восем каманд прымуць удзел у сутыкавых матчах і пазмагаюцца за чатыры пуцёўкі на Еўра-2016. Гэта Боснія і Герцагавіна, Украіна, Ірландыя, Славенія, Венгрыя, Швецыя, Нарвегія, Данія.

Нагадаем, што Беларусь у кваліфікацыі да Еўра-2016 гуляла ў групе С і заняла там 4-е месца.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі