Вызначыліся ўсе ўдзельнікі футбольнага Еўра-2016

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі футбольнага Еўра-2016

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі футбольнага Еўра-2016. У аўторак прайшлі апошнія стыкавыя матчы. На кантынентальнае першынство прабіліся Украіна і Швецыя. Украінцы згулялі ў гасцях унічыю 1:1 з славенцамі (першы матч — 2:0), шведы і датчане згулялі ўнічыю 2:2 (першы матч — 2:1).

Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 10 чэрвеня да 10 ліпеня 2016-га ў Францыі. У ім возьмуць удзел 24 каманды: Францыя, Іспанія, Нямеччына, Англія, Партугалія, Бельгія, Італія, Расія, Швейцарыя, Аўстрыя, Харватыя, Украіна, Чэхія, Швецыя, Польшча, Румынія, Славакія, Венгрыя, Турцыя, Ірландыя, Ісландыя, Уэльс, Албанія, Паўночная Ірландыя.

Зборныя будуць падзеленыя на 4 групы. Лёсаванне прызначылі на 12 снежня.  

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі