Вызвалілі Алега Рудакова і яго жонку, але ім пагражае экстрадыцыя ў Расію

Алег Рудакоў з жонкай Вольгай 

Алег Рудакоў з жонкай Вольгай  / facebook.com

Былы кіраўнік таварыства беларускай культуры ў Іркуцку Алег Рудакоў і яго жонка Вольга выйшлі на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Але ім сказалі рыхтавацца да новага суда, на гэты раз па экстрадыцыі ў Расію, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца.

Рудаковых затрымалі ў вёсцы Бяздзедавічы Полацкага раёна 24 жніўня і судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" — за каментары ў інтэрнэце.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі, але больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. У 2020-м ён канчаткова вярнуўся ў Беларусь (перад гэтым даў інтэрв'ю). Яго жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім гафце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

Вясной 2010-га ўказам Аляксандра Лукашэнкі Рудакоў быў узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны "за заслугі ва ўмацаванні культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй, вялікі асабісты ўнёсак у захаванне традыцый беларускай культуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі