Вызвалілі хірурга і медсястру "Экамедсэрвіса"

Аднак застаюцца падазраванымі па справе аб гібелі пацыенткі медыцынскага цэнтра "Экамедсэрвіс" Юліі Кубаравай, якая памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа, інфармуе БЕЛТА.


За кратамі застаюцца лекар-анестэзіёлаг, яшчэ адна медсястра, дырэктарка "Экамедсэрвіса" Галіна Валжанкіна і галоўны інжынер медцэнтра, якога затрымалі ў панядзелак.  

Нагадаем, па факце смерці Юліі Кубаравай Міністэрства аховы здароўя правяло службовае расследаванне, былі выяўленыя грубыя парушэнні аказання меддапамогі, што і стала прычынай трагедыі. Тым часам Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Службовая халатнасць". Паведамлялася, што затрыманыя медыкі "актыўна супрацоўнічаюць са следствам"

Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі