The Washington Post: Украіна адпраўляла ў Сірыю 20 дасведчаных аператараў дронаў

Украінскі аператар беспілотніка (ілюстрацыйнае фота)

Украінскі аператар беспілотніка (ілюстрацыйнае фота) / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіна адпраўляла ў Ідліб у Сірыю 20 дасведчаных аператараў беспілотнікаў і каля 150 FPV-дронаў. Гэта была дапамога апазіцыйным групоўкам незадоўга да таго, як быў зрынуты рэжым Башара Асада. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на свае крыніцы.

Выданне адзначае, што заходнія выведкі ацэньваюць украінскую дапамогу сірыйскай апазіцыі як нязначную.

Мэтай украінскай выведкі быў "схаваны ўдар" па расійскіх аперацыях за мяжой. Сірыя была найважнейшым лагістычным вузлом для расійскіх аперацый у Афрыцы. Яе страта моцна падрывае магчымасці РФ на афрыканскім кантыненце.

У Кіеве ўкраінскі ўдзел у сірыйскіх падзеях афіцыйна не пацвярджалі. А міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў нядаўна сцвярджаў, што такая дапамога сірыйскай апазіцыі была — нібыта баевікоў вучылі "новым тэхналогіям БПЛА з мэтай баявых дзеянняў супраць расійскіх Узброеных сіл у Сірыі".

Узброеныя дзеянні супраць рэжыму Башара Асада ў Сірыі пачаліся 27 лістапада. Ужо праз дзясятак дзён ён быў зрынуты. Было шмат відэа выкарыстання паўстанцамі дронаў-камікадзэ. У Дамаску цяпер дзейнічае пераходны ўрад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі