Wyborcza: Беларускія памежнікі прадаюць мігрантам ваду па 25 еўра за бутэльку
Беларускія памежнікі прадаюць мігрантам, якія працяглы час знаходзяцца на мяжы з Польшчай, ваду па 25 еўра за бутэльку. Пра гэта яны распавялі пасля таго, як трапілі на польскі бок. Wyborcza піша пра цану на ваду са спасылкай на актывіста Паўла Урабеца, які спрабаваў выратаваць двух мігрантаў на сваім аўтамабілі. Тое, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы, ён называе "гуманітарнай катастрофай". Адказнасць за яе, па словах Урабеца, нясе рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Аднак ён сцвярджае, што польскі бок не робіць нічога, каб выратаваць мігрантаў.
За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі нелегальна спрабавалі патрапіць 470 мігрантаў, напярэдадні — 727. Калі ў жніўні польскімі памежнікамі іх было спынена 3,5 тысячы, у верасні — 7,7 тысячы, то ў кастрычніку ўжо каля 17,3 тысячы чалавек.
W taki sposób wczorajszej nocy służby białoruskie przygotowywały się do przerzucenia migrantów na polską stronę granicy. Przed nami kolejna ciężka noc.#TrzymamyStraż pic.twitter.com/ec1sEYxeIb
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) October 31, 2021
W sierpniu odnotowaliśmy ponad 3,5 tys., we wrześniu prawie 7,7 tys., a w październiku blisko 17,3 tys. prób nielegalnego przekroczenia granicy państwowej z do . Od początku kryzysu migracyjnego wywołanego przez reżim (sierpień br.) to już ponad 28,5 tys. prób. pic.twitter.com/BbZqzfbpgQ
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 1, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.