Як адбылася аварыя ракеты “Саюз”: “Раскосмас” апублікаваў відэа

Як адбылася аварыя ракеты “Саюз”: “Раскосмас” апублікаваў відэа

Аварыя ракеты “Саюз-ФГ”, на борце якой знаходзіліся расійскі і амерыканскі касманаўты, была знятая на відэа. “Раскосмас” апублікаваў гэты ролік на сваім канале YouTube. На запісы з камеры, усталяванай на ракеце, бачна, як першая і другая ступені аддзяляюцца ў няштатным парадку.

Інцыдэнт адбыўся 11 кастрычніка на трэцяй хвіліне пасля старту з касмадрома Байканур. У разгоннай ракеты ў момант аддзялення другога блока не спрацавалі рухавікі, у выніку чаго ўсе часткі карабля раз’ядналіся і ўпалі на зямлю.

Касманаўты Аляксей Аўчынін і Нік Гэйг здолелі пасадзіць пілатаваны блок уручную з дапамогай парашута; яны не пацярпелі. Паводле версіі “Раскосмаса”, збой адбыўся ў працы датчыка, які сігналізуе аб падзеле першай і другой ступеняў носьбіта.

Паўторны запуск “Саюза” запланавалі на 18 лістапада.

10 кастрычніка кіраўнік “Раскосмаса” Дзмітрый Рагозін распарадзіўся паставіць відэакамэры ля рабочых і кантралёраў, якія збіраюць ракеты-носьбіты, каб кантраляваць працэс зборкі ракет.

24 кастрычніка стала вядома, што ніводная кампанія не прыняла ўдзел у тэндэры па страхаванні рызыкі пры запуску ракеты-носьбіта на МКС. “Раскосмас” планаваў застрахаваць пуск больш як на 3,2 млрд. рублёў (страхавым выпадкам лічылася б страта або гібель касмічнага карабля і грузу), нагадвае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі