Як “Арт Сядзібу” папярэдзілі, што “едзе Лукашэнка” (відэа)
“Арт Сядзібу” папярэдзілі, што “едзе Лукашэнка”. У офіс некамерцыйнай арганізацыі, які знаходзіцца ў адным з будынкаў па праспекце Машэрава, уварвалася “жанчына з пасведчаннем”. Відэа выклаў у інтэрнэт лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які там удзельнічаў у пасяджэнні арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР. Паводле яго слоў, сэнс слоў госці зводзіўся да таго, што “едзе прэзідэнт і тэрмінова прыбярыце надпіс на ралетах”. Аднак жанчына дарма хвалявалася — кіраўнік дзяржавы па праспекце Машэрава ў той дзень так і не праехаў.