Як беларусы таемна зарабляюць на вайне, маючы завод у ЕС. Расследаванне
Новае расследаванне "Бюро"
Новае расследаванне каманды "Бюро" расказвае пра тое, як беларускія прадпрымальнікі нажываюцца, займаючыся продажам мікрасхем у Расію падчас вайны з Украінай.
"Асудзілі вайну"
У 2016 годзе беларус Сяргей Хвалько разам з партнёрамі Максімам Богушам, Сяргеем Саяўцом і Дзмітрыйсам Радкевічсам (грамадзянінам Латвіі) запусцілі завод SMD Baltic па вытворчасці мікрасхем у Латвіі.
Пасля нападу Расіі на Украіну SMD Baltic публічна асудзіла ваенную агрэсію і заявіла, што перастала прымаць заказы з Расіі і Беларусі.
Але, як высветліла "Бюро", уладальнікі завода наладзілі таемныя пастаўкі мікрасхем у Расію.
У шэрых схемах задзейнічана цэлая сетка кампаній. Сярод кліентаў беларускіх і латвійскіх бізнэсмэнаў — буйны расійскі вытворца беспілотнікаў, у якім ёсць доля ў інавацыйнага фонду, які ўзначальвае дачка Уладзіміра Пуціна.
Проста змянілі назву
У 2021 годзе SMD Baltic становіцца рэзідэнтам створанага беларускімі ўладамі індустрыяльнага парку "Вялікі камень".
А праз тры месяцы пасля нападу Расіі на Украіну беларуская кампанія "СМД Бай" раптам памяняла назву на "Мікрамаўнт" і ўжо восенню пачала пастаўкі электронікі ў Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.