Як брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік зноў "зарабіў" пенальці (відэа)

БАТЭ прымае венгерскі "Дэбрэцэн". У першым матчы барысаўчане прайгралі — 0:1. Той адзіны мяч з пенальці забіў Ібрагіма Сідзібе. У сённяшнім матчы брамнік Сяргей Чэрнік зноў "зарабіў" пенальці і той жа Сідзібе яго рэалізаваў ужо на 20-й хвіліне.

У канцы першага тайма быў выдалены з поля пасля другой жоўтай карткі Буадла. І ўжо праз дзве хвіліны, на 39-й, Аляксандр Валадзько лік зраўняў. Пасля першага тайма нічыя 1:1. БАТЭ трэба забіваць яшчэ двойчы і не прапусціць.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі