Як будуецца дом Домрачавай і Б'ёрндалена (фота)
З'явіліся здымкі будаўніцтва дома Дар'і Домрачавай і Уле Эйнара Б'ёрндалена. Знакамітыя біятланісты збіраюцца жыць на беразе Мінскага мора ў вёсцы Лапаравічы. Як адзначае БелаПАН, Домрачава выбрала арыгінальны архітэктурны праект — дом будзе нагадваць акіянскі лайнер.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 красавіка Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален упершыню заявілі пра свае блізкія адносіны і пра тое, што яны чакаюць дзіця, якое павінна нарадзіцца ў кастрычніку. Як інфармуе тэлеканал "Мір", Домрачава і Б'ёрндален збіраюцца жыць у Беларусі. Уле Эйнар будзе займацца якраз будаўніцтвам дома.
Дар'я Домрачава мяркуе вярнуцца да гонак у студзені 2017 года
Як будзе выглядаць будучае дзіця Домрачавай і Б’ёрдалена (фота)