Як эканомяць на “камуналцы” тыя, хто яе налічвае

Як эканомяць на “камуналцы” тыя, хто яе налічвае

15 сакавіка беларусы мусілі атрымаць жыроўкі з новымі, паніжанымі пасля лютаўскага павышэння, тарыфамі. Але не атрымалі, бо нарада ў кіраўніка краіны перанеслася на паўмесяца, а тарыфы яшчэ не зацвердзілі.

Ці кінуліся беларусы па новыя жыроўкі да камунальнікаў? Каб праверыць, кіруемся ў разлікова-даведачны цэнтр Ленінскага раёна Мінска па вуліцы Свярдлова. У памяшканні пуста, толькі два чалавекі афармляюць пашпарт. 

"Шмат людзей прыходзіла ў студзені, — кажа дырэктар РДЦ Леанід Белазёр. — Шмат пытанняў было па кватэрах, дзе ніхто не зарэгістраваны. Там па эканамічна забяспечаных тарыфах налічэнні былі досыць вялікія. І людзей хвалявала, чаму такія сумы. Мы намагаліся патлумачыць, што неабходна або зарэгістравацца там уласніку, або зарэгістраваць родных ці наймальніка. Цяпер зваротаў практычна няма. Толькі тэлефануюць і пытаюцца, калі будуць жыроўкі".

У цэнтры чакаюць пераразліку пасля паседжання ў Аляксандра Лукашэнкі. Па выніках жыроўкі мусяць патаннець: плата за ліфт зменшыцца на 30%, водазабеспячэнне — на 41,5%, водаадвядзенне — на 55,1%.

"Будуць зніжаныя тарыфы на ваду, на электраэнергію ліфтаў. У сувязі з гэтым цяпер робіцца пераразлік. Гэта і за мінулы месяц у тым ліку. То бок пераразлічаць са студзеня гэтага года", — тлумачыць Леанід Белазёр.

Эканомяць на "камуналцы" і тыя, хто налічвае аплату.

"Я так выхоўваю сваю радню. Нават з жонкай дзесьці "ваюю". Калі прыходжу, там святло гарыць, там гарыць. Тэлебачанне яшчэ працуе. Я строга да гэтага стаўлюся. Вада мусіць быць перакрытая. Калі посуд мыеш, нельга, каб вада увесь час лілася. Мусіць быць эканомія, інакш ніяк. Свайму сыну кажу: "Ты два разы на дзень чысціш зубы. Калі адкрываеш кран, вада льецца. Я паставіў трохлітровы слоік і паказаў, што каля 10 літраў выліваецца, пакуль ён чысціць зубы", — апісвае ўласны досвед Леанід Белазёр.

Як эканомяць на “камуналцы” тыя, хто яе налічвае

Лютаўскую жыроўку можна будзе аплаціць да 1 красавіка

Налічэнні за люты адбудуцца па новых тарыфах, зацверджаных Лукашэнкам 14 сакавіка.

 

Пакуль размаўляем, у памяшканні разлікова-даведачнага цэнтра людзей больш не становіцца. Толькі адзін чалавек шукае юрыста, каб перааформіць кватэру. "Камуналкай" і новымі жыроўкамі не цікавіцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі