Як і чым Літва спрабуе накарміць мігрантаў?
Укласціся ў 5 еўра на чалавека ў дзень нерэальна / Vilma Danauskienė, Delfi
У Літоўскім Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў на харчаванне аднаго мігранта вылучаецца 5,85 еўра ў дзень. Аднак на справе ежа каштуе даражэй — каля 14 еўра ў дзень на аднаго мігранта, піша Delfi.lt.
Мэр Лаздійскага раёна Аўсма Мішкінене расказала, што ў гэтую суму ўваходзіць сама ежа, посуд і транспарціроўка. Цяпер кіраўніцтва раёна шукае магчымасць правесці новы конкурс і знайсці таннейшыя ўмовы.
Па словах Мішкінене, кухары і мігранты ўжо знайшлі агульную мову. Але спачатку кухарам даводзіцца падладжвацца пад густы мігрантаў, таму што для выхадцаў з некаторых краін літоўская ежа здаецца занадта незвычайнай.
"Шмат што не падыходзіла, але за тры тыдні кабеты, якія гатуюць, і тыя, хто есць ежу, распазналі патрэбы, цяпер сітуацыя палепшылася”, — расказала мэр.
Некаторыя мясцовыя жыхары з разуменнем ставяцца да сітуацыі і самі дапамагаюць мігрантам. Прывозяць ежу, адзенне, частуюць марозівам.
Міністр фінансаў Гінтарэ Скайстэ паабяцала муніцыпалітэтам кампенсацыю большасці выдаткаў.
"Мінімальныя выдаткі мы дакладна кампенсуем. Калі будуць закупы, якія выклічуць пытанні, будзем развязваць пытанне асобнае", – сказала міністр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.