Як кіраўніцтва завода рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі (фота)

Да прыезду Аляксандра Лукашэнкі на адным з заводаў лёгкай прамысловасці Беларусі вядзецца актыўная праца па паляпшэнні прылягаючай тэрыторыі і памяшканняў прадпрыемства. Пра гэта некалькі дзён запар піша карыстальнік “ТвітараАндрэй. Серыя пастоў пачынаецца ў панядзелак паведамленнем “Прэзідэнт прыедзе толькі ў пятніцу, а паркоўку каля завода закрылі ўжо ў панядзелак!”.

Хлопец, які жыве ў Баранавічах і, мяркуючы па ўсім, працуе на гэтым прадпрыемстве, публікуе выявы таго, як экстранна “ў тры змены” робяць рамонт у памяшканнях завода, збіраюць лавы каля прахадной, робяць клумбы і нават высаджваюць у іх экзатычную агаву. У дадатак, у двары завода праходзяць трэніроўкі па пасадцы верталёта, а ўсім супрацоўнікам забаранілі ў дзень візіту кіраўніка Беларусі прыходзіць у шортах.

рэпетыцыя пасадкі верталёта

пень схавалі ў агароджу...

...а потым высадзілі агаву. "А з яе тэкілу робяць," - піша Андрэй

рамонт "у тры змены"

Тое, што 7 жніўня Лукашэнка наведае менавіта Баранавічы, пацвярджаюць і некаторыя СМІ, якія паведамляюць, што і ў самім горадзе пачалася экстранная падрыхтоўка да візіту кіраўніка краіны.

А вось так рыхтуюцца ў Баранавічах

Фота: intex-press.by ды акаўнт Андрэя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі