Як "Манчэстар Юнайтэд" паўтарыў рэкорд англійскай прэм'ер-лігі
"Манчэстар Юнайтэд" паўтарыў рэкорд англійскай футбольнай прэм'ер-лігі. "Саўтгемптан" быў разгромлены з лікам 9:0. У 1995-м "МЮ" з такім жа лікам выйграў у "Іпсвіча". А восенню 2019-га "Лестэр" з лікам 9:0 абыграў у гасцях усё той жа "Саўтгемптан".
У прэм'ер-лізе лідыруюць "Манчэстар Сіці" і "Манчэстар Юнайтэд", у іх па 44 ачкі (у "МанСіці" 2 матчы ў запасе).
Не можа быць! / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.