Як на Гомельшчыне ловяць атрутных павукоў-тарантулаў (фота)
Яны з'явіліся на поўдні нашай краіны яшчэ ў 2008 годзе і актыўна рассяляюцца.
Часцей за ўсё павукі кусаюць людзей, якія неасцярожна наступілі на іх. Укус павука-тарантула для большасці людзей не ўяўляе вялікай пагрозы, але можа выклікаць хваравітую рэакцыю і прывесці да невялікага ацёку.
На Гомельшчыне павукоў-тарантулаў ловяць студэнты-біёлагі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Яны займаюцца іх даследаваннем у лабараторыі, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, нядаўна ў эфіры тэлеканала АНТ парады на конт таго, як уратавацца ад тарантулаў, даў малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіслаў Іваноў. Ён падкрэсліў: удзень тарантулы не нападаюць, асцерагацца іх трэба ўначы.
Фота — БЕЛТА