Як па рэжыме ўдарыць забарона на ўвоз у Беларусь сэканд-хэнду — эфір
Аліса Рыжычэнка
Еўрасаюз забараніў увоз у Беларусь сэканд-хэнду. Такая норма ўтрымліваецца ў апошнім санкцыйным пакеце ЕС. І выклікала гэтая забарона не толькі абурэнне МЗС РБ, але і шалёныя спрэчкі ў асяродку беларускіх дэмсіл. Адныя сцвярджаюць, што гэта забарона ніякім чынам не закранае рэжым, але наўпрост б’е па шараговых беларусах, іншыя кажуць, што на сэкандзе рэжым зарабляе мільёны долараў. Як бы там ні было, але на наступны дзень пасля пачатку абмеркавання гэтай забароны долар патаннеў на 6 капеек — супадзенне?..
Рэжым ці шараговыя беларусы пацярпяць ад забароны ўвозіць у краіну тавары сэканд-хэнд? Што адбываецца з курсам валют і з чым такія ваганні курсу долара звязаныя? Як аперацыя Украіны ў Курскай вобласці ўплывае на эканоміку Беларусі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем раз на два тыдні ў жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.