Як пажывае “смярдзючы” камбінат у Светлагорску?
Светлагорскія актывісты, якія выступаюць супраць пабудаванага на ўскрайку горада цэлюлозна-картоннага камбіната, 6 лютага патрапілі на прыём да міністра прыродааховы Андрэя Худыкі. Мясцовыя жыхары распавядалі міністру пра атручванні пасля невядомых выкідаў і дамагаліся рэальных звестак пра забруджанне паветра побач з камбінатам.
Актывістка і праваабаронца Алена Маслюкова разам з хімікам-эколагам Вадзімам Болбасам у жывым эфіры распавядуць пра тое, што адбываецца вакол “смярдзючага” прадпрыемства. Як прайшла сустрэча з міністрам? Ці здараюцца новыя выпадкі атручвання сярод мясцовых жыхароў? Чаму не атрымліваецца правесці незалежныя замеры? Як складваюцца адносіны актывістаў з уладамі? Што, на думку жыхароў Светлагорска, не так з дакументацыяй прадпрыемства?
На гэтыя пытанні Алена Маслюкова і Вадзім Болбас адказваюць у жывым эфіры Еўрарадыё.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру можна ніжэй.